Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.02.2021

Лукашэнка - студэнтам: суверэнітэт - гэта не толькі пытанне захавання дзяржавы, гэта пытанне нацыянальных амбіцый

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суверэнітэт - гэта не толькі пытанне захавання дзяржавы, гэта пытанне нацыянальных амбіцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са студэнцкай моладдзю, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Суверэнітэт - гэта не толькі пытанне захавання дзяржавы. Гэта пытанне нацыянальных амбіцый. Пытанне нашага грамадзянскага статусу, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я ніколі не паверу, што мы выгадавалі пакаленне незалежных беларусаў, якія мараць, каб іх будучыню вызначалі замежныя палітыкі". У той жа час кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў студэнтаў, ці разумеюць яны, якіх велізарных намаганняў каштуе такая палітычная самастойнасць. "Ці шмат вы ведаеце краін у свеце, якія такія ж невялікія і не багатыя на рэсурсы, як наша, але змаглі замацавацца на міжнароднай арэне як самадастатковая і моцная дзяржава? - спытаў ён. - Гэта значыць, мы не сталі на калені, ні пад каго не прагнуліся, таму нас і нахіляюць. Гэтак жа, як цяпер пачалі нахіляць Расію". Прэзідэнт прызнаўся, што яму цікава пачуць, якім моладзь бачыць свой удзел у пытаннях умацавання гэтых пазіцый, ці разумее, як яна патрэбна краіне, як важны яе поспехі для захавання дзяржаўнасці. "Я цвёрда веру, што вы і толькі вы будзеце гаспадарамі роднай зямлі, што, дзе б ні апынуліся, будзеце з гонарам гаварыць: "Я беларус!" І тое, што вы мяне запрасілі на гэту размову, умацоўвае маю веру ў гэта", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-