Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.03.2023

Лукашэнка: супрацоўнікі органаў унутраных спраў верна служылі і служаць народу Беларусі

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з Днём міліцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "На працягу ўсёй гісторыі супрацоўнікі органаў унутраных спраў верна служылі і служаць народу Беларусі, паспяхова вырашаюць важныя і адказныя задачы па абароне інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад проціпраўных замахаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Высокая адказнасць за лёс Айчыны, вернасць абавязку, рашучасць і прафесіяналізм з'яўляюцца вашымі адметнымі рысамі". У гэты святочны дзень ушаноўваюць людзей смелых і мужных, якія штодзённа, не зважаючы на час, вядуць нябачны бой са злачыннасцю, забяспечваючы мір і спакой, адзначыў Прэзідэнт. "Упэўнены, што кожны з вас выбраў гэту прафесію па закліку душы і сэрца і гатовы ў любую хвіліну абараніць грамадскі парадак, законныя правы і інтарэсы грамадзян", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Асаблівыя словы ўдзячнасці ён адрасаваў жанчынам у пагонах, а таксама ўсім маці і жонкам супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць іх у нялёгкай службе, захоўваюць цяпло дамашняга ачага, падзяляюць радасці і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці. "Дзякую ўсім ветэранам, якія, прысвяціўшы большую частку свайго жыцця барацьбе са злачыннасцю, сёння застаюцца ў страі, дапамагаюць захоўваць лепшыя міліцэйскія традыцыі і выхоўваюць моладзь у духу патрыятызму і высокай грамадзянскасці", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт пажадаў супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў, іх родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра. Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём міліцыі Паважаныя таварышы! Віншую вас са святам - Днём міліцыі. На працягу ўсёй гісторыі супрацоўнікі органаў унутраных спраў верна служылі і служаць народу Беларусі, паспяхова вырашаюць важныя і адказныя задачы па абароне інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад проціпраўных замахаў. Высокая адказнасць за лёс Айчыны, вернасць абавязку, рашучасць і прафесіяналізм з'яўляюцца вашымі адметнымі рысамі. Сёння мы ўшаноўваем людзей смелых і мужных, якія штодзённа, не зважаючы на час, вядуць нябачны бой са злачыннасцю, забяспечваючы мір і спакой. Упэўнены, што кожны з вас выбраў гэту прафесію па закліку душы і сэрца і гатовы ў любую хвіліну абараніць грамадскі парадак, законныя правы і інтарэсы грамадзян. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую жанчынам у пагонах, а таксама ўсім маці і жонкам супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць іх у нялёгкай службе, захоўваюць цяпло дамашняга ачага, падзяляюць радасці і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці. Дзякую ўсім ветэранам, якія, прысвяціўшы большую частку свайго жыцця барацьбе са злачыннасцю, сёння застаюцца ў страі, дапамагаюць захоўваць лепшыя міліцэйскія традыцыі і выхоўваюць моладзь у духу патрыятызму і высокай грамадзянскасці. Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра. Аляксандр Лукашэнка. 4 сакавіка 2023 года.