Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.04.2024

Лукашэнка: Вялікдзень нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў ідэалы дабра і справядлівасці

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка 2024 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. "Шчыра віншую вас са святам Вялікадня. Яно нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, - гаворыцца ў віншаванні. - Уваскрэсенне Хрыстова аб'ядноўвае нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, звяртае да спрадвечных якасцей беларускага народа: самаахвяравання, братэрскай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі". У велікодныя дні сэрца кожнага верніка напаўняецца вялікай радасцю, якая ўмацоўвае дух, усяляе надзею на светлую будучыню, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Няхай Вялікдзень натхняе вас на добрыя справы і напаўняе жыццё любоўю. Моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды вам і вашым блізкім", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка. Віншаванне Прэзідэнта хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка 2024 года Дарагія суайчыннікі! Шчыра віншую вас са святам Вялікадня. Яно нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў вечныя ідэалы дабра і справядлівасці. Уваскрэсенне Хрыстова аб'ядноўвае нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, звяртае да спрадвечных якасцей беларускага народа: самаахвяравання, братэрскай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі. У велікодныя дні сэрца кожнага верніка напаўняецца вялікай радасцю, якая ўмацоўвае дух, усяляе надзею на светлую будучыню. Няхай Вялікдзень натхняе вас на добрыя справы і напаўняе жыццё любоўю. Моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды вам і вашым блізкім. Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка 2024 года.