Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.06.2024

Лукашэнка зацвердзіў новыя ўзоры ваеннай формы

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падпісаў указ нумар 264, якім зацверджаны новыя ўзоры ваеннай формы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакументам карэкціруецца ўказ нумар 100 ад 17 сакавіка 2020 года "Аб ваеннай форме адзення і знаках адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых". З улікам сусветнай практыкі, спецыфікі ўскладзеных задач і ў мэтах павышэння камфорту і зручнасці пры нашэнні прадметаў ваеннай формы адзення ўдакладнены пералік і прадметы ваеннай формы ваеннаслужачых Узброеных Сіл, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, КДБ, унутраных войскаў МУС, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі і Службы бяспекі Прэзідэнта. Як паведамлялася, 18 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка перад пасяджэннем Савета бяспекі азнаёміўся з перспектыўнымі ўзорамі новых прадметаў формы адзення для ваеннаслужачых. Як далажыў Прэзідэнту намеснік міністра абароны па тыле - начальнік тылу Узброеных Сіл Андрэй Бурдыка, прапанаваныя змяненні дадуць магчымасць пашырыць функцыянальнасць ваеннай формы, забяспечыць зручнасць пры яе нашэнні з улікам спецыфікі задач, што выконваюцца ваеннаслужачымі. Некаторыя элементы адзення былі ўдасканалены канструктыўна, каб форма не скоўвала ваеннаслужачых пры выкананні пастаўленых задач. У баявым адзенні ўзмацнілі абарону каленных і локцевых суставаў. Да выпуску плануецца тактычная кашуля, флісавая куртка, кашнэ летняе і зімовае для баявой формы адзення. Футровыя каўняры ў зімовых куртках заменяць на тэкстыльныя, а кант на форме ўнутраных войскаў МУС будзе выконвацца ў крапавым колеры - гэта даніна традыцыям. "Тактычная кашуля - гэта абсалютна новы для нашых Узброеных Сіл элемент. Ён вельмі зручны пры выкарыстанні бронекамізэлькі, разгрузачных паясоў. Нават пры значных фізічных нагрузках ваеннаслужачы адчувае сябе даволі камфортна", - растлумачыў журналістам начальнік рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны Аляксей Кавалёў. Для жанчын у дадатак да паўсядзённай формы вырашана пашыць сукенкі. Вобраз дапоўняць капялюш і гальштук-бант. Восенню жанчынам стануць выдаваць дэмісезонныя чаравікі. У курсантаў з'явіцца так званы офісны камплект з курткі і штаноў (цяперашняя паўсядзенная форма з кіцелем будзе адзявацца на ўрачыстыя мерапрыемствы), на лета ім, як і салдатам, будуць выдаваць футболкі пола.