Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.03.2021

Маладое пакаленне прадоўжыць развіваць закладзеныя ў краіне традыцыі - Сергяенка

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладое пакаленне, якое сёння ўступае ў жыццё, будзе і далей развіваць тыя традыцыі, якія закладзены ў Беларусі. Такое меркаванне выказаў сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў юным грамадзянам краіны ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі - Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік Адміністрацыі ўручыў пашпарты 20 навучэнцам школ з усіх абласцей краіны. Героямі ўсебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!" традыцыйна сталі лепшыя прадстаўнікі падрастаючага пакалення - выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў. "Сёння кранальная, хвалюючая сустрэча ў жыцці дзяцей: яны атрымліваюць свой першы сур'ёзны дакумент - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца чарговым крокам у дарослае жыццё. Сімвалічна, што ўручэнне праходзіць у важнае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі. Дзеці прыехалі ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці з розных куткоў краіны. Усе яны ўжо маюць дасягненні ў вучобе, спорце, творчасці, з'яўляюцца лаўрэатамі, пераможцамі розных рэспубліканскіх, абласных конкурсаў, - сказаў Ігар Сергяенка. - Гэта даволі адказны этап - атрымаць у 14 гадоў пашпарт, ды і яшчэ тут, у цэнтры Мінска - у Адміністрацыі Прэзідэнта. Канстытуцыя - гэта асноўны дакумент нашай краіны, дакумент вышэйшай юрыдычнай сілы. Непасрэдна ў Канстытуцыі адлюстраваны такія пытанні, як дзяржаўны лад, правы, свабоды і абавязкі грамадзян Беларусі. Атрымаўшы пашпарт, юнакі і дзяўчаты таксама набываюць пэўныя правы і абавязкі перад дзяржавай, сваімі бацькамі". Звяртаючыся да школьнікаў, кіраўнік Адміністрацыі адзначыў, што наперадзе - доўгія гады вучобы, выбар прафесіі, шмат працы і творчасці. "Я ўпэўнены, што гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ўжо з дзіцячых гадоў нацэлены на пэўныя дасягненні і канкрэтныя напрамкі работы, без працы не сталі б лаўрэатамі. Думаю, што ў далейшым яны будуць удасканальваць свае поспехі, адточваць майстэрства і дасягнуць сур'ёзнага выніку не толькі ў вучобе, але і ў іншых напрамках дзейнасці. Маладым грамадзянам Беларусі, якія пачынаюць чарговы этап жыцця, я хацеў бы пажадаць сапраўдных сяброў, здароўя, упартасці, яркіх дасягненняў. Ім давядзецца напаўняць сваё жыццё канкрэтнымі справамі і ўчынкамі, каб дабіцца поспеху, і першыя крокі для гэтага ўжо зроблены. Я ўпэўнены, што маладое пакаленне, якое сёння ўступае ў жыццё, будзе і далей развіваць тыя традыцыі, якія закладзены ў нас у краіне", - падкрэсліў ён. Марыя Царова з Мінска з ранніх гадоў удзельнічала ў мерапрыемствах і алімпіядах. "Рыхтуючыся да атрымання пашпарта, я моцна хвалявалася і доўга рыхтавалася да мерапрыемства. Разам з дзядулем я прыйшла ў фотаагенцтва, і толькі пасля пяці дубляў атрымаўся нядрэнны здымак, - падзялілася яна. - Гэты дзень мне запомніцца, таму што для любога грамадзяніна ўручэнне пашпарта - гэта не толькі першы крок у дарослае жыццё, але і вялікая адказнасць. Тое, што я сёння знаходжуся тут, - вялікі гонар. Упэўнена, што ўсе прысутныя тут пастараюцца апраўдаць яго сваімі ўчынкамі і зробяць усё для працвітання нашай краіны". Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечаная Дню Канстытуцыі, пад слоганам #раЗАм штогод праходзіць па ініцыятыве БРСМ з 2004 года. Ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць мерапрыемствы, у ходзе якіх ва ўрачыстай абстаноўцы прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, ганаровыя людзі ўручаюць чатырнаццацігадовым юнакам і дзяўчатам пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.