Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.05.2023

Махляры пачалі рассылаць шкодныя пісьмы ад імя "Белпошты"

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белпошта" папярэджвае беларусаў аб новай схеме, якая выкарыстоўваецца махлярамі, паведамляе БЕЛТА. Зламыснікі пачалі рассылаць на электронную пошту паведамленні са спасылкамі на шкодны рэсурс у інтэрнэце. "РУП "Белпошта" не рассылае такія паведамленні. Будзьце асабліва ўважлівымі пры пераходзе па спасылках. Як правіла, зламыснікі выкарыстоўваюць іх для накіравання на фальшывыя інтэрнэт-старонкі з мэтай заражэння ўстройстваў шкодным праграмным забеспячэннем і завалоданнем персанальнымі данымі. Часцей за ўсё мэтай зламыснікаў з'яўляецца атрыманне інфармацыі аб плацежнай картцы і крадзеж грашовых сродкаў", - адзначылі на прадпрыемстве.