Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.04.2021

Міклашэвіч: мяняць форму праўлення ў Беларусі няма аб'ектыўнай неабходнасці

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма аб'ектыўнай неабходнасці мяняць форму праўлення, заявіў сёння журналістам старшыня КС, старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Інстытут прэзідэнцтва з моцнай прэзідэнцкай уладай у поўным аб'ёме быў устаноўлены Канстытуцыяй у 1996 годзе. Што з'явілася адказам на тыя выклікі часу, якія перажываў народ Беларусі ў перыяд станаўлення і развіцця суверэннай дзяржаўнасці. Мінулы 25-гадовы перыяд пацвердзіў эфектыўнасць, слушнасць і мэтазгоднасць функцыянавання інстытута прэзідэнцтва, - сказаў Пётр Міклашэвіч. - І сёння няма аб'ектыўнай неабходнасці мяняць форму праўлення ў Беларусі на парламенцкую або парламенцка-прэзідэнцкую". Неабходна ўдасканальваць гэту форму праўлення. "Рэальна забяспечваць прынцып падзелу ўлады, каб кожная ўлада рэалізоўвала свае функцыі і паўнамоцтвы, але дзейнічала ў адзінстве на дасягненне тых мэт, якія стаяць перад краінай. Павышэнне дабрабыту беларускага народа - галоўная функцыя дзяржаўнай улады", - адзначыў старшыня Канстытуцыйнага суда. Сёння праходзіць трэцяе пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На ім разглядаюцца прапановы аб змяненні канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах Прэзідэнта Беларусі і ўрада - Савета Міністраў. Першае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбылося 31 сакавіка. Тады быў зацверджаны графік пасяджэнняў - яны будуць праходзіць двойчы ў месяц.-0-