Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.04.2023

Мінабароны паведаміла аб праверцы боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачата праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны. У прэс-службе ваеннага ведамства расказалі, што мерапрыемствы маюць комплексны характар. Яны дадуць магчымасць вызначыць здольнасць камандзіраў кіраваць падпарадкаванымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі пры іх прывядзенні ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці, а таксама гатоўнасць воінскіх часцей выконваць задачы па прызначэнні ва ўстаноўленыя тэрміны. Агульнае кіраўніцтва праверкай ускладзена на Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі. У прэс-службе Міністэрства абароны звярнулі ўвагу, што пры праверцы запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі. Акрамя таго, магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.