Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.09.2022

Мінэканомікі: у 2023 годзе плануецца рост даходаў насельніцтва на 4 працэнты

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2023 годзе плануецца рост даходаў насельніцтва на 4 працэнты. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сёння на разгляд Прэзідыума Саўміна вынесены праекты прагнозных дакументаў на 2023 год - аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі, аб рэспубліканскім бюджэце і змяненнях у Падатковы кодэкс. "Калі гаварыць пра бягучы год, мы цяпер знаходзімся ў аднаўленчай дынаміцы, эканоміка з кожным месяцам набірае тэмпы. Інакш кажучы, мы пачынаем прырастаць месяц да месяца. Не толькі сельская гаспадарка, але і прамысловасць цяпер будуць уносіць станоўчы ўклад у дынаміку", - сказаў Аляксандр Чарвякоў. Параметры на наступны год будуць адпавядаць праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку. У прыватнасці, тэмп росту ВУП запланаваны ў памеры 103,8 працэнта. "Гэта забяспечыць прырост даходаў насельніцтва больш як на 4 працэнты. Плануем таксама пабудаваць больш за 4,3 млн кв.м жылля, прычым 1,2 млн кв.м - з дзяржаўнай падтрымкай", - адзначыў міністр. "У прагнозе даволі шырока асветлены інвестыцыйныя праекты. Мы асаблівую ўвагу ўдзяляем даручэнню кіраўніка дзяржавы па рэалізацыі ў кожным раёне інвестпраектаў. Такім чынам, прагноз даволі насычаны", - дадаў Аляксандр Чарвякоў.