Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.03.2021

Міністэрства аховы здароўя ўпэўнена ў поспеху стварэння айчыннай вакцыны супраць COVID-19

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя ўпэўнена, што работа па стварэнні айчыннай вакцыны супраць COVID-19 завершыцца паспяхова, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пасля наведвання РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вакцына будзе распрацавана - у нас сумненняў у гэтым няма. Іншае пытанне, што стварэнне айчыннай вакцыны мае шэраг неабходных умоў", - сказаў Дзмітрый Піневіч. Ён растлумачыў, што размова ідзе не толькі аб стварэнні прататыпа вакцыны, атрыманні малых партый, але і аб прамысловай вытворчасці. "Створана комплексная група, працуе не адзін цэнтр. Асноўная работа сканцэнтравана на базе ўстаноў Міністэрства аховы здароўя, у прыватнасці, гэтага РНПЦ. Але поспех магчымы пры сумеснай рабоце з зацікаўленымі калегамі, у тым ліку з Акадэміі навук, ВНУ", - адзначыў міністр. Паводле яго слоў, устаноўлены даволі жорсткія тэрміны. Стварыць прататып вакцыны плануецца да пачатку восені, а да канца года - доследна-прамысловую партыю. Навуковы патэнцыял беларускіх спецыялістаў гэта дазваляе зрабіць, запэўніў Дзмітрый Піневіч. Разам з тым на прамысловую вытворчасць і правядзенне выпрабаванняў таксама патрабуецца час. Міністр паведаміў, што гэтыя пытанні ўзнімаліся сёння на пашыранай нарадзе, якая прайшла ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі. Гаворачы пра перспектывы з'яўлення айчыннай вакцыны, намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка адзначыў, што ўсе магчымасці для гэтага ёсць. У РНПЦ ёсць вопыт стварэння вакцын, у прыватнасці, супраць шаленства. Існуючае ў цэнтры абсталяванне дае магчымасць правесці першыя этапы работы. Больш таго, сфарміраваны пералік неабходнага высокатэхналагічнага абсталявання, якое плануецца да закупкі.