Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.01.2024

"Можна зразумець, куды Беларусь вяла апазіцыя". Выстава БЕЛТА "Паралельныя светы" прадстаўлена на МАЗе

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставу БЕЛТА "Паралельныя светы" прадставілі на Мінскім аўтамабільным заводзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аснову праекта "Паралельныя светы" склалі 17 плакатаў, на якіх можна ўбачыць кадры з архіва агенцтва, якія адлюстроўваюць два светы: свет дзяржавы - стварэння і развіцця, і свет апазіцыі - разбурэння і дэградацыі. Выстава працавала на 22-м паверсе Нацыянальнай бібліятэкі, дзе размешчана аглядная пляцоўка. Як расказалі ва ўстанове культуры, выставу "Паралельныя светы" з 17 па 21 студзеня наведалі больш за 8 тыс. чалавек. 22 студзеня праект пераехаў на Мінскі аўтамабільны завод. "Выстава ў нас знаходзіцца другі дзень і карыстаецца вялікай папулярнасцю. Яна выстаўлена на цэнтральнай прахадной, таму з ёй могуць азнаёміцца і рабочыя (а на заводзе працуюць каля 15 тыс. чалавек), і студэнты-практыканты. Многія спыняюцца каля плакатаў, з цікавасцю іх разглядаюць. У людзей ёсць магчымасць параўнаць, што значыць будаваць, ствараць і што значыць разбураць", - расказаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях Аляксей Ламекін. Паводле слоў Аляксея Ламекіна, асаблівую цікавасць выстава выклікае ў моладзі: "Маладыя людзі, якія не заспелі дзевяностыя гады, не ведаюць, што такое разруха і жыццё фактычна на мяжы голаду. А прадстаўнікі старэйшага пакалення гэты час добра памятаюць. Яны бачаць, наколькі памянялася жыццё у нашай краіне, і памянялася ў лепшы бок. Дзякуючы выставе моладзь таксама зможа ўбачыць і ўсвядоміць, да чаго маглі прывесці нашу краіну прадстаўнікі так званай апазіцыі". Аляксандр працуе на заводзе амаль 30 гадоў. Мужчына добра памятае часы, калі МАЗ не проста не атрымліваў належнай увагі з боку дзяржавы, але і знаходзіўся на мяжы развалу. "Мяне выстава не пакінула абыякавым. Ёсць магчымасць убачыць даволі цікавыя, можна сказаць, гістарычныя кадры. Я прыйшоў на завод у сярэдзіне дзевяностых, калі зарплаты былі па $30-40. Работы было менш, не было заказаў. Цяпер мы робім пасажырскі, грузавы транспарт, вучым нашу моладзь. Словам, работы цяпер хапае, завод развіваецца", - дадаў Аляксандр.