Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.05.2021

МЗС да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны запускае праект у сацсетках

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны запускае праект у сацсетках, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ведамстве. "Мы прапануем паглядзець на Брэсцкую крэпасць і гісторыю яе абароны не толькі праз прызму сухіх фактаў і статыстыкі, а ўбачыць лёсы звычайных людзей, асобы са сваімі радасцямі і нягодамі, - адзначылі ў міністэрстве. - З сённяшняга дня і да 22 чэрвеня мы будзем дзяліцца ўрыўкамі з асабістых пісем ваеннаслужачых крэпасці і членаў іх сем'яў, напісаных імі літаральна за некалькі тыдняў да пачатку гэтай страшнай вайны". У МЗС прапануюць "сфакусіравацца ў гэтай серыі пастоў на тых, хто страціў у агні гісторыі сваё жыццё". "Калі вы захочаце падтрымаць нас і падзяліцца ўрыўкамі з пісем сваіх родных і блізкіх, напісаных імі да або ў час вайны, калі ласка, размяшчайце інфармацыю з хэштэгам #ВОВ80", - паведамілі ў прэс-службе МЗС.