04.08.2021
        
        На ўдзел у "Вялікай размове з Прэзідэнтам" паступіла ўжо больш за 300 заявак
 3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўдзел у "Вялікай размове з Прэзідэнтам" паступіла ўжо больш за 300 заявак ад журналістаў, медыйных і прыватных асоб. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА. 
  
 Адзначаецца, што пытанняў паступіла яшчэ больш. 
  
 "Акрэдытацыя завяршаецца ў чацвер, а значыць, тым, хто жадае трапіць, трэба паспяшацца", - папярэджваюць аўтары рэсурсу. 
  
 Як паведамлялася БЕЛТА, "Вялікая размова з Прэзідэнтам" адбудзецца 9 жніўня. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці ў фармаце адкрытай размовы. Трансліравацца мерапрыемства будзе ў прамым эфіры. Да размовы плануецца запрасіць некалькі соцень чалавек. 
  
 Акрэдытацыя для беларускіх і замежных удзельнікаў адкрыта па электронным адрасе press@president.gov.by (прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і press@bpc.by (Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь).-0-