04.10.2022
        
        Новы міністр, памочнік Прэзідэнта і абнаўленне мясцовай вертыкалі. Падрабязнасці кадравага дня ў Лукашэнкі
 3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БЕЛТА. 
  
 Кіраўнік дзяржавы назначыў: 
  
 Рагожніка Аляксандра Мікалаевіча - міністрам прамысловасці, 
  
 Барташа Сяргея Іванавіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Гомельскай вобласці. 
  
 Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: 
  
 Бацэнкі Міхаіла Леанідавіча - старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама, 
  
 Ярца Сяргея Барысавіча - старшынёй Жлобінскага райвыканкама, 
  
 Даўгалёва Сяргея Мікалаевіча - старшынёй Рэчыцкага райвыканкама, 
  
 Намачэнка Ірыны Міхайлаўны - старшынёй Акцябрскага райвыканкама, 
  
 Таргонскага Алега Віктаравіча - старшынёй Лоеўскага райвыканкама, 
  
 Дылюка Сяргея Віктаравіча - старшынёй Лельчыцкага райвыканкама, 
  
 Антоненкі Уладзіміра Пятровіча - старшынёй Нараўлянскага райвыканкама, 
  
 Хелскага Валерыя Уладзіміравіча - старшынёй Гродзенскага райвыканкама, 
  
 Студнева Аляксандра Віктаравіча - старшынёй Магілёўскага гарвыканкама, 
  
 Кісяля Ігара Мікалаевіча - старшынёй Бабруйскага гарвыканкама, 
  
 Кажамякіна Андрэя Віктаравіча - старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама, 
  
 Прыстрамской Вольгі Васільеўны - старшынёй Бялыніцкага райвыканкама, 
  
 Буйневіча Андрэя Сяргеевіча - генеральным дырэктарам ААТ "ІНТЭГРАЛ" - кіруючая кампанія холдынга "ІНТЭГРАЛ" 
  
 Маркава Уладзіміра Іванавіча - генеральным дырэктарам ААТ "Магілёўхімвалакно", 
  
 Швеца Алега Дзмітрыевіча - першым намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва, 
  
 Шваюнова Аляксандра Алегавіча - намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва, 
  
 Корбута Аляксандра Мікалаевіча - першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 
  
 Прыходзькі Івана Фёдаравіча - намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 
  
 Яфімава Аляксандра Уладзіміравіча - намеснікам міністра прамысловасці, 
  
 Казарэдава Алега Уладзіміравіча - старшынёй праўлення ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк", 
  
 Жука Андрэя Вацлававіча - намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама, 
  
 Дарожкі Анатоля Андрэевіча - членам Гродзенскага аблвыканкама, 
  
 Фралова Юрыя Мікалаевіча - членам Мінскага гарвыканкама.