28.06.2024
Пачаў работу ХI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
27 чэрвеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы" пройдзе 27-28 чэрвеня ў Віцебску, Полацку і Наваполацку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння, у першы дзень работы форуму, адбудуцца выставачныя мерапрыемствы ў Віцебску. У прыватнасці, выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў Беларусі і Расіі, выстаўка-кірмаш дамоў рамёстваў, выстаўка тэхнікі, "Беларусь інтэлектуальная", "Віцебск гістарычны", выстаўка-кірмаш мастакоў, рамеснікаў, прэзентацыя рэгіёнаў Беларусі і Расіі і нацыянальных кухняў, майстар-класы.
Акрамя таго, пройдзе сумеснае пасяджэнне кіруючых органаў Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі і спецыяльная панэльная сесія кантрольных ведамстваў Беларусі і Расіі на тэму "Інавацыі як важнейшы фактар эканамічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы: агульныя мэты і прыярытэты дзяржаўнага фінансавага кантролю (аўдыту)". Будуць абмеркаваны пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва кантрольных органаў Беларусі і Расіі і падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж камітэтамі дзяржкантролю абласцей Беларусі і кантрольна-падліковымі органамі рэгіёнаў Расіі (Рэспублікі Башкортастан, Рэспублікі Комі, Бранскай, Маскоўскай, Цвярской абласцей і г.Масквы). Запланавана таксама сумеснае мерапрыемства гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Расіі на тэму "Раскрыццё патэнцыялу інавацыйнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі - вектар тэхналагічнага развіцця і росту".
Адбудуцца таксама секцыйныя пасяджэнні ў Віцебску, Полацку, Наваполацку: "Эфектыўная рэалізацыя заканадаўства як важнейшы фактар саюзнай інтэграцыі", "Развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва як важнейшы напрамак забеспячэння паступальнага развіцця Саюзнай дзяржавы", "Інавацыйная медыцына і фармацыя ў Саюзнай дзяржаве: прыярытэтныя напрамкі і перспектывы развіцця", "Інавацыі ў сферы вышэйшай адукацыі і навуцы: вопыт і перспектывы супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы", "Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў інавацыйнай сферы ў міжнародным кантэксце", "Забеспячэнне тэхналагічнай незалежнасці Беларусі і Расіі на аснове інавацый у прамысловым комплексе", "Найноўшыя тэхналогіі аграпрамысловага комплексу Беларусі і Расіі, іх навуковае і кадравае забеспячэнне", "Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сферы лёгкай прамысловасці: ад ідэй - да інавацый", "Культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і развіццё турызму як фактар умацавання ўзаемадзеяння рэгіёнаў Беларусі і Расіі".
На 28 чэрвеня запланавана сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай і старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Адбудзецца пленарнае пасяджэнне ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве, камерцыйных кантрактаў і іншых дакументаў прадугледжана на ўсіх пляцоўках форуму.
Арганізатары форуму - Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.-0-
Фота Аляксандра Хітрова