Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.07.2023

Падпісана дарожная карта праекта па стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей Беларусі і Бразіліі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч напярэдадні правёў сустрэчу з губернатарам бразільскага штата Сеара Элману дэ Фрэйтасам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў. На сустрэчы абмеркаваны перспектывы стварэння сумесных зборачных вытворчасцей беларускіх трактароў у Бразіліі, у тым ліку малой трактарнай тэхнікі, арыентаванай на сямейныя фермерскія гаспадаркі. "Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці міністра аграрнага развіцця і сямейнай сельскай гаспадаркі Бразіліі Паўлу Тэйшэйра падпісана дарожная карта праекта па стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей", - праінфармавалі ў МЗС.