Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.06.2021

Падтрымку турыстычнай галіны краін СНД ва ўмовах пандэміі абмеркавалі ў Мінску

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску прайшло пасяджэнне рабочай групы па рэагаванні на выклікі ў турыстычнай сферы пры Савеце па турызме дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (з выкарыстаннем відэа-канферэнц-сувязі). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД. Члены рабочай групы абмеркавалі пытанні рэалізацыі Стратэгіі развіцця супрацоўніцтва дзяржаў СНД у галіне турызму на 2021-2030 гады і ўзаемадзеяння краін Садружнасці ва ўмовах распаўсюджвання інфекцыі COVID-19. Было адзначана, што ў дзяржавах СНД актыўна ўкараняюцца патрабаванні да абавязковага папярэдняга тэсціравання або вакцынацыі замежных грамадзян, якія прыбываюць у краіну, прадаўжаюць прымяняцца дадатковыя меры падтрымкі турыстычнай галіны, у тым ліку на аснове доўгатэрміновых прагнозаў уздзеяння пандэміі COVID-19 на развіццё турызму. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі праводзяцца запланаваныя турыстычныя форумы, канферэнцыі, круглыя сталы і іншыя мерапрыемствы турыстычнай накіраванасці з выкарыстаннем анлайн-фармату, а таксама змешанага характару правядзення. Удзельнікі пасяджэння прызналі мэтазгодным арганізаваць работу па рэгулярным інфармаванні партнёраў аб патрабаваннях краіны да праходжання асобамі, якія ажыццяўляюць міжнародныя паездкі, тэсціравання на COVID-19 або вакцынацыі, а таксама выпрацоўцы агульных падыходаў да гэтых працэдур і пацвярджальных дакументаў. Яны таксама заслухалі і прынялі да ведама інфармацыю Рэспублікі Узбекістан аб прапановах па ўкараненні сістэмы санітарна-гігіенічных стандартаў у сферу турызму краін СНД і ацэнцы ўздзеяння пандэміі COVID-19 на індустрыю турызму. Наступнае пасяджэнне рабочай групы вырашана правесці ў верасні 2021 года ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі.