Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.07.2022

Першы мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочаны першы мільён тон збожжа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. "Па выніках учарашняга дня было намалочана больш за 900 тыс. т збожжа, сёння мы дасягнулі планкі 1 млн т. Да заканчэння рабочага дня гэта лічба будзе яшчэ вышэйшай. Дзённы намалот цяпер перавышае 100 тыс. т", - сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Мікалай Лешык. Паводле даных на раніцу 28 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 11,5 працэнта запланаванай плошчы. Чакаецца, што па выніках дня гэта лічба складзе каля 13-13,5 працэнта. Сярэдняя ўраджайнасць - большая за 39 ц/га, што значна вышэй за паказчыкі на аналагічную дату 2021 года. Каля трэці атрыманага на бягучы момант ураджаю - каля 300 тыс. т - складае збожжа азімага ячменю. Уборка гэтай сельгаскультуры ўжо набліжаецца да завяршэння. Паводле слоў спецыялістаў Мінсельгасхарча, азімы ячмень добра паказаў сябе і апраўдаў чаканні. Ураджайнасць гэтай сельгаскультуры - большая за 51 ц/га.