Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.08.2023

Першы ўрок у школах пройдзе па тэме "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння"

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэма першага ўрока ў школах у новым навучальным годзе будзе гучаць "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння", паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "1 верасня ва ўсіх установах адукацыі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў і пачатку навучальнага года. Тэма першага ўрока "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння". Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў", - сказала Ірына Каржова. Плануецца, што з 1 верасня свае дзверы адкрыюць 2865 дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. За парты сядуць звыш 1 млн навучэнцаў, з іх 110 тыс. першакласнікаў.