Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.12.2021

Петрышэнка: завяршаецца распрацоўка праграмы патрыятычнага выхавання

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца распрацоўка праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка перад пасяджэннем Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Сёння разгледзім пытанні патрыятычнага выхавання. Гэта тэма вельмі актуальная. Прыняты шэраг ключавых дакументаў. Гэта і Дзяржаўная праграма "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на 2021-2025 гады, Стратэгія развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі да 2030 года, Канцэпцыя развіцця сістэмы адукацыі да 2030 года. Цяпер завяршаем работу над цэласнай праграмай патрыятычнага выхавання насельніцтва. Там ключавы элемент - патрыятычнае выхаванне моладзі. Для нас важна комплексна падысці да гэтага пытання", - сказаў Ігар Петрышэнка. Мінадукацыі з зацікаўленымі прымае сістэмныя меры па ўключэнні дзяцей і моладзі ў працоўную, спартыўную, грамадска карысную дзейнасць, краязнаўчую работу, вывучэнне і захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны малой радзімы і Беларусі ў цэлым, у сустрэчы з ветэранамі, удзел у акцыях, экспедыцыях, экскурсіях. Ва ўстановах адукацыі актыўна рэалізуецца інфармацыйна-адукацыйны праект "Школа актыўнага грамадзяніна" ("ШАГ"), мэта якога - расказаць аб важнейшых дасягненнях Беларусі, абмеркаваць актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Віцэ-прэм'ер таксама адзначыў: больш эфектыўным павінна быць процідзеянне дэструктыўнаму ўплыву на моладзь у інтэрнэце. "Мы павінны выкарыстоўваць і ўкараняць формы і метады, якія актуальныя і добра ўспрымаюцца моладдзю. Мы не можам па старых лякалах выбудоўваць праграму занятасці і патрыятычнага выхавання", - падкрэсліў ён. Яшчэ адна важная тэма пасяджэння - прафілактыка правапарушэнняў, сацыяльная адаптацыя, парадак у сям'і. Ігар Петрышэнка адзначыў зніжэнне падлеткавай злачыннасці на 11,2 працэнта. Згодна са статыстыкай за 9 месяцаў 2021 года, 10 тыс. дзяцей зняты з уліку тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 930 дзяцей вернуты бацькам у сувязі з нармалізацыяй абстаноўкі ў сям'і. Укаранёны новы фармат работы - прыёмы грамадзян членамі Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. "За тры кварталы 2021 года мы правялі 195 такіх прыёмаў грамадзян па актуальных пытаннях, з іх 45 выязных. Узнімаюцца пытанні, звязаныя з адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасцю, пазбаўленнем бацькоўскіх правоў, пытанні бытавога характару. Мы падвядзём вынікі, намецім і зацвердзім графік далейшай работы", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.