Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.03.2023

Пуцін: РФ з павагай ставіцца да ініцыятыў Кітая па мірным урэгуляванні крызісу ва Украіне

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія з павагай ставіцца да ініцыятыў Кітая па мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, паведамляе ТАСС. Пуцін адзначыў, што расійскі бок уважліва азнаёміўся з прапановамі Кітая па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне. Пры гэтым расійскі лідар падкрэсліў, што Расія заўсёды адкрыта для перагаворнага працэсу. "Ведаем, што вы зыходзіце з прынцыпаў справядлівасці і захавання асноватворных палажэнняў міжнароднага права, непадзельнай бяспекі для ўсіх краін", - сказаў прэзідэнт РФ, звяртаючыся да лідара КНР. На думку Пуціна, Кітай займае "справядлівую, узважаную пазіцыю па большасці актуальных міжнародных праблем".