Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.12.2021

Рачкоў: новая Канстытуцыя павінна забяспечыць захаванне традыцыйных каштоўнасных арыенціраў беларусаў

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у рамках адзінага дня інфармавання наведаў ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод" і сустрэўся з прадстаўнікамі працоўнага калектыву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. У выступленні парламентарый удзяліў увагу сітуацыі ў краіне і свеце, гісторыі стварэння Канстытуцыі Беларусі, галоўным палажэнням новай рэдакцыі Асноўнага закона, падрыхтоўцы да ўсенароднага абмеркавання і рэферэндуму. "Новая Канстытуцыя павінна забяспечыць захаванне нацыянальнай самабытнасці нашага народа, яго традыцыйных каштоўнасных арыенціраў, гістарычнай памяці, асабліва адносна Вялікай Айчыннай вайны", - адзначыў сенатар. Сяргей Рачкоў спыніўся на праблематыцы пераразмеркавання ўладных паўнамоцтваў і адказнасці, прадугледжанага новай рэдакцыяй Канстытуцыі. "Прапанаваныя змяненні накіраваны на забеспячэнне балансу паўнамоцтваў органаў дзяржаўнай улады, кожнай галіны ўлады, у тым ліку шляхам рэалізацыі прынцыпу стрымлівання і процівагі пры адначасовым павышэнні ўзроўню адказнасці", - падкрэсліў сенатар. Парламентарый адзначыў у гэтым кантэксце, што асаблівая роля будзе адводзіцца Усебеларускаму народнаму сходу як вышэйшаму прадстаўнічаму органу народаўладдзя. У ходзе наведвання канвеера па зборцы матораў і размовы з работнікамі парламентарый цікавіўся думкамі аб новай Канстытуцыі і падрыхтоўцы рэферэндуму, а таксама ўмовамі працы, магчымасцямі павышэння прафесійнай кваліфікацыі, работай прафсаюзных і грамадскіх арганізацый на прадпрыемстве. У гутарцы з журналістамі Сяргей Рачкоў канстатаваў, што за апошнія гады завод дасягнуў сур'ёзных рэзультатаў у вытворчасці, абнаўленні лінейкі выпускаемай прадукцыі, экспарце, падтрыманні рэнтабельнасці продажаў і вырашэнні сацыяльных пытанняў. Работнікі цікавяцца грамадска-палітычным жыццём, у прыватнасці, маючым адбыцца рэферэндумам па новай Канстытуцыі.