Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.04.2023

Раман Галоўчанка наведвае з рабочым візітам Новасібірск, Іркуцк і Екацярынбург

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 26-28 красавіка наведвае з рабочым візітам Новасібірск, Іркуцк і Екацярынбург, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. 27 красавіка Раман Галоўчанка сустрэнецца з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым. Таксама запланавана наведванне беларускім прэм'ер-міністрам кірмашу беларускіх тавараў, а таксама прадпрыемстваў АТ "Новасібірскі завод паўправадніковых прыбораў Усход" і ТАА "Сібэлектрапрывод". Разам з губернатарам расійскага рэгіёна Раман Галоўчанка ўскладзе кветкі да манумента Славы ў гонар подзвігу сібіракоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, Раман Галоўчанка паўдзельнічае ў цырымоніі перадачы партыі трактароў МТЗ АТ "База Агракамплект" (Омск) і Новасібірскаму раёну. Тэхніку перадасць дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк. 28 красавіка прэм'ер-міністр сустрэнецца з губернатарам Іркуцкай вобласці Ігарам Кобзевым. Таксама ў гэты дзень кіраўнік беларускага ўрада паўдзельнічае ў закрытай бізнес-сустрэчы дзелавых колаў Беларусі і Іркуцкай вобласці. Прадугледжваецца і наведванне мемарыяльнага комплексу "Вечны агонь". У гэты ж дзень Раман Галоўчанка прыбудзе ў Свярдлоўскую вобласць і ў Екацярынбургу сустрэнецца з губернатарам расійскага рэгіёна Яўгенам Куйвашавым у фармаце сам-насам.