Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.02.2022

Расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пятніцу, 4 лютага, у Пекіне адбудзецца цырымонія адкрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў. Аднак папярэднія спаборніцтвы пачнуцца ўжо заўтра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У сераду, 2 лютага, свой турнір адкрыюць удзельнікі алімпійскіх спаборніцтваў па кёрлінгу, а 3 лютага на алімпійскую трасу выйдуць майстры могула. Першыя алімпійскія ўзнагароды будуць разыграны 5 лютага. У гэты дзень у барацьбу за медалі ўступяць беларускія спартсмены. Лыжніцы Настасся Кірылава і Ганна Каралёва прымуць удзел у скіятлоне. На алімпійскім лядовым авале адбудуцца спаборніцтвы канькабежак на дыстанцыі 3000 м. У складзе жаночай зборнай Беларусі Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва. На біятлоннай трасе ў Чжанцзякоу пройдзе змешаная эстафета. Беларусь на Алімпіядзе прадставяць Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук, Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Мікіта Лабастаў, Максім Варабей і Дзмітрый Лазоўскі. Усяго за алімпійскія ўзнагароды будуць змагацца 29 беларускіх атлетаў, якія выступяць у шасці відах спорту. Вось як выглядае поўны расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на пекінскай Алімпіядзе: 5 ЛЮТАГА, СУБОТА Лыжныя гонкі 10.45 - жанчыны, скіятлон. Настасся Кірылава, Ганна Каралёва. Канькабежны спорт 11.30 - жанчыны, 3000 м. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва. Біятлон 12.00 - змешаная эстафета. 6 ЛЮТАГА, НЯДЗЕЛЯ Лыжныя гонкі 10.00 - мужчыны, скіятлон. Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў. 7 ЛЮТАГА, ПАНЯДЗЕЛАК Гарналыжны спорт 05.15; 08.45 - жанчыны, гіганцкі слалам. Марыя Шканава. Канькабежны спорт 11.30 - жанчыны, 1500 м. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва. Біятлон 12.00 - жанчыны, індывідуальная гонка. Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук. 8 ЛЮТАГА, АЎТОРАК Фігурнае катанне 04.15 - мужчыны, кароткая праграма. Канстанцін Мілюкоў. Лыжныя гонкі 11.00 - жанчыны, спрынт свабодны стыль. Настасся Кірылава, Ганна Каралёва. 11.50 - мужчыны, спрынт свабодны стыль. Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў. Біятлон 11.30 - мужчыны, індывідуальная гонка. Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў. 9 ЛЮТАГА, СЕРАДА Гарналыжны спорт 05.15; 08.45 - жанчыны, слалам. Марыя Шканава. 10 ЛЮТАГА, ЧАЦВЕР Фігурнае катанне 04.30 - мужчыны, свабодная праграма. Канстанцін Мілюкоў. Лыжныя гонкі 10.00 - жанчыны, 10 км, класічны стыль. Настасся Кірылава, Ганна Каралёва. Фрыстайл 14.00 - камандныя спаборніцтвы, акрабатыка, мікст. Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Настасся Андрыянава. Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік, Макар Мітрафанаў. Канькабежны спорт 15.00 - жанчыны, 5000 м. Марына Зуева, Кацярына Слоева. 11 ЛЮТАГА, ПЯТНІЦА Лыжныя гонкі 10.00 - мужчыны, 15 км, класічны стыль. Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў. Біятлон 12.00 - жаночы спрынт. Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук. 12 ЛЮТАГА, СУБОТА Канькабежны спорт 11.00 - жанчыны, камандная гонка, чвэрцьфіналы. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва. 11.50 - мужчыны, 500 м. Ігнат Галавацюк. Біятлон 12.00 - мужчыны, спрынт. Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў. 13 ЛЮТАГА, НЯДЗЕЛЯ Біятлон 12.00 - жаночая гонка праследавання. Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук. 13.45 - мужчынская гонка праследавання. Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў. Фрыстайл 14.00 - жанчыны, акрабатыка, кваліфікацыя. Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Настасся Андрыянава. Канькабежны спорт 16.50 - жанчыны, 500 м. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва. 14 ЛЮТАГА, ПАНЯДЗЕЛАК Фрыстайл 14.00 - жанчыны, акрабатыка, фінал. Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Настасся Андрыянава. 15 ЛЮТАГА, АЎТОРАК Канькабежны спорт 09.30 - жанчыны, камандная гонка, фіналы. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва. Біятлон 12.00 - мужчыны, эстафета. Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў. Фігурнае катанне 13.00 - жанчыны, кароткая праграма. Вікторыя Сафонава. Фрыстайл 14.00 - мужчыны, акрабатыка, кваліфікацыя. Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік, Макар Мітрафанаў. 16 ЛЮТАГА, СЕРАДА Біятлон 10.45 - жанчыны, эстафета. Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук. Лыжныя гонкі 12.00 - жанчыны, эстафетны спрынт. Настасся Кірылава, Ганна Каралёва. 13.00 - мужчыны, эстафетны спрынт, класічны стыль. Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў. Фрыстайл 14.00 - мужчыны, акрабатыка, фінал. Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік, Макар Мітрафанаў. 17 ЛЮТАГА, ЧАЦВЕР Канькабежны спорт 11.30 - жанчыны, 1000 м. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва. Фігурнае катанне 13.00 - жанчыны, свабодная праграма. Вікторыя Сафонава. 18 ЛЮТАГА, ПЯТНІЦА Канькабежны спорт 11.30 - мужчыны 1000 м. Ігнат Галавацюк. Біятлон 12.00 - мужчыны, мас-старт. Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў. 19 ЛЮТАГА, СУБОТА Канькабежны спорт 12.00 - жанчыны, мас-старт. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва. Біятлон 12.00 - жанчыны, мас-старт. Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук.