Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.06.2023

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-маі вырас на 2,9 працэнта

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічны тавараабарот у студзені-маі склаў Br29,1 млрд, або 102,9 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br20,9 супраць Br19,1 за аналагічны перыяд папярэдняга года. Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 94,2 працэнта рознічнага тавараабароту краіны, у студзені-маі склаў Br27,4 млрд, або 103,2 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду 2022 года. Аптовы тавараабарот у студзені-маі склаў Br59,8 млрд, або 103,4 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Тавараабарот грамадскага харчавання склаў Br1,9 млрд, або 111,6 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-мая 2022 года.