Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
15.09.2022

СААЗ высока ацэньвае партнёрства з Беларуссю

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч прыняў копіі даверчых грамат прадстаўніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Сяргея Дыярдзіцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. "Юрый Амбразевіч падкрэсліў асаблівую ўвагу ўрада Беларусі да супрацоўніцтва з СААЗ для выкарыстання патэнцыялу арганізацыі ў далейшым удасканаленні беларускай мадэлі грамадскай аховы здарояў з прыцягненнем найлепшых міжнародных практык", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве. Намеснік міністра таксама звярнуў увагу субяседніка на станоўчы вопыт узаемадзеяння Беларусі з СААЗ па распаўсюджванні сярод замежных краін-партнёраў перадавых беларускіх практык у асобных галінах медыцыны, у прыватнасці па дыягностыцы і лячэнні туберкулёзу, процідзеянні ВІЧ/СНІД, скарачэнні дзіцячай смяротнасці і паляпшэнні аховы мацярынства. Было падкрэслена, што гэты напрамак супрацоўніцтва ўносіць уклад у пашырэнне як аб'ёмаў, так і геаграфіі экспарту беларускіх медыцынскіх паслуг. Прадстаўнік СААЗ высока ацаніў актыўнае і змястоўнае партнёрства паміж урадам і арганізацыяй, падкрэсліўшы глабальны давер, аказаны краіне на міжнароднай арэне, у выглядзе выбрання Беларусі ў склад Выканаўчага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на 2021-2024 гады.