Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.03.2024

"Саюз МС-25" з касманаўтам з Беларусі паспяхова прыстыкаваўся да МКС

25 сакавіка, Каралёў /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Транспартны пілатуемы карабель "Саюз МС-25" з беларускім касманаўтам Марынай Васілеўскай паспяхова прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА з Цэнтра кіравання палётамі "Раскосмасу". "Ёсць дотык", - аб'явіў каментатар ЦКП, пацвердзіўшы тым самым, што стыкоўка прайшла штатна ў аўтаматычным рэжыме. Працэс прычальвання да МКС у ЦКП кантраляваў кіраўнік "Раскосмасу" Юрый Барысаў. На борце "Саюза МС-25" знаходзіцца экіпаж у складзе камандзіра карабля касманаўта "Раскосмасу" Алега Навіцкага, беларускага касманаўта Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан. Стыкоўка праведзена ў 18.03 па мінскім часе. З-за спынення 21 сакавіка старту ракеты-носьбіта і яго пераносу на 23 сакавіка экіпаж вымушаны быў чакаць стыкоўкі больш як двое сутак: правесці стыкоўку па запланаванай з самага пачатку звышкароткай двухвітковай схеме больш не давалі магчымасці балістычныя ўмовы. За час ад старту да стыкоўкі "Саюз МС-25" зрабіў 34 віткі вакол Зямлі. Стыкоўка праведзена з вузлавым модулем "Прычал" расійскага сегмента МКС. Перш чым экіпаж адкрые люкі і пяройдзе на МКС, будзе выраўнаваны ціск паветра на МКС і караблі "Саюз МС-25", экіпаж праверыць герметычнасць стыкоўкі, правядзе шэраг іншых неабходных дзеянняў. Як правіла, на гэта ідзе каля дзвюх гадзін.