02.04.2020
Сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхнагляду касуецца з 1 красавіка
З 1 красавіка кіроўцы не будуць прад’яўляць супрацоўнікам ДАІ сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхнагляду. Аб гэтым піша “СБ Беларусь” са спасылкай на Уладзіміра Піўльскага, зам. дырэктара УП “Белтэхагляд”.
З пачатку красавіка кіроўца павінен будзе прадастаўляць інспектару ДАІ толькі дазвол. Пры гэтым няма неабходнасці клеіць яго на лабавым шкле – рэгістрацыя гэтага дакумента на працягу некалькі год праводзіцца ў цыфравым онлайн рэжыме.
У “Белтэхнаглядзе” адзначылі, што меддаведка для проходжання тэхагляду таксама прад’яўляць не трэба (пакуль што гэта датычыць толькі фізічных асоб).
Таксама, згодна ўказу, адмяняюцца талоны да пасведчання кіроўцы. Так, для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі, пасведчанне кіроўцы будзе выдадзена на два гады.
Перыяд выдачы пасведчання кіроўцы для замежных грамадзян, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, састаўляе ад 2 да 10 год.