Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.04.2021

"Спадзяюся, што гэта будзе добрым сігналам" - Лукашэнка пра сустрэчу з дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны Яўгенам Шаўчэнкам

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што яго сустрэча з народным дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны Яўгенам Шаўчэнкам стане добрым сігналам і будзе садзейнічаць развіццю адносін дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Прыемна з вамі сустрэцца. Аказваецца, ёсць яшчэ ва Украіне людзі, якія паважаюць Беларусь", - прывітаў кіраўнік дзяржавы госця ў Палацы Незалежнасці. "Не проста паважаюць, а любяць і цэняць. Для мяне вельмі вялікі гонар з вамі пазнаёміцца, я даўно марыў. Праўда, шчыра", - адказаў Яўген Шаўчэнка. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для яго таксама важна гэта сустрэча. " Па-першае , нагода пагаварыць пра беларуска-ўкраінскія адносіны. Мы, напэўна, мала гаворым апошнім часам наогул на гэту тэму. А калі гаворым, то не заўсёды пазітыўна. Ведаю, што адбываецца на маёй роднай Украіне. Вы ведаеце маё стаўленне да Украіны - не толькі як Прэзідэнта, але і маё асабістае стаўленне. Таму вельмі важна гэта наша сустрэча як такі добры сігнал. Я спадзяюся, што гэта будзе добрым сігналам, зыходзячы з таго, што я ведаю пра вас і вашу пазіцыю наконт беларуска-ўкраінскіх адносін і наогул адносна Беларусі", - сказаў Прэзідэнт. Па-другое , кіраўнік дзяржавы разлічвае, што гэта сустрэча стане добрым пачаткам супрацоўніцтва сапраўдных патрыётаў Украіны з Беларуссю. "Мы ніколі нічога не ўтойвалі ад украінскіх нашых сяброў, утойваць не маем намеру і ў далейшым, тым больш ад нашых сяброў. Можа, я думаў, што іх (колькасць. - Заўвага БЕЛТА) зменшылася, але наўрад ці. Напэўна, проста пра іх менш гавораць і яны, магчыма, менш гавораць апошнім часам. Але не думаю, што ў нас там менш сяброў", - заўважыў беларускі лідар.