Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.01.2021

Тэлефонныя махляры тэлефануюць беларусам нібыта ад імя службы бяспекі банка

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У тэлефонных махляроў з'явілася новая схема: яны могуць патэлефанаваць ад імя службы бяспекі Беларусбанка і паведаміць, што праводзяць расследаванне крадзяжу грошай работнікам банка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе фінансавай установы. "Выкрыць такога тэлефануючага нескладана, дастаткова ведаць, як ён дзейнічае. Спачатку вас папросяць не тэлефанаваць у банк, паколькі ваш званок можа перашкодзіць расследаванню, і папярэдзяць аб крымінальнай адказнасці за стварэнне перашкод у расследаванні. Для пераканаўчасці махляры будуць спасылацца на які-небудзь нумар артыкула Крымінальнага кодэкса. Далей званок пераключаецца на псеўдасупрацоўніка праваахоўных структур (МУС, пракуратуры і гэтак далей), які прадоўжыць уводзіць вас у зман", - апісалі схему ў Беларусбанку. У час размовы махляры будуць спрабаваць даведацца пра канфідэнцыяльныя даныя. Для гэтага яны прапануюць устанавіць дадатак "AnyDesk - дыстанцыйнае кіраванне прыладай" з Google Play або App Store. Гэты дадатак дазваляе атрымаць доступ да рахунку для несанкцыянаванага пераводу грашовых сродкаў. Беларусбанк заклікае быць пільнымі, не даваць сябе падмануць. Пры любых сумненнях і падазрэннях трэба спыніць размову. Лепш патэлефанаваць у банк і ўдакладніць сітуацыю.-0-