Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.10.2023

Турчын: традыцыйныя сямейныя каштоўнасці - гэта фундамент, на якім трымаецца дзяржава

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйныя сямейныя каштоўнасці - гэта фундамент, на якім трымаецца дзяржава, адзначыў старшыня Мінскага аблвыканкама, размаўляючы з журналістамі пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання шматдзетных маці цэнтральнага рэгіёна Ордэнам маці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Не першы раз мы ўзнагароджваем нашых мам такой высокай узнагародай, і заўсёды для мяне гэта вельмі хвалююча", - падзяліўся Аляксандр Турчын. Ён адзначыў, што гэтыя сустрэчы - не толькі свята, але і напамін аб тым, наколькі гэта нялёгкая праца - выхоўваць дзяцей, гадаваць з іх сапраўдных патрыётаў нашай краіны. Ён таксама адзначыў, што ў Мінскай вобласці пражывае 20 тыс. шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваецца больш за 70 тыс. дзяцей. "Гэта проста цудоўная лічба, і хацелася б, каб яна павялічвалася", - падкрэсліў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна. Віншуючы жанчын з надыходзячым святам, Аляксандр Турчын таксама адзначыў: "Добра, што год таму з'явіўся і Дзень бацькі (у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), паколькі наша краіна прытрымліваецца традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Мама і тата - гэта аснова моцнай сям'і, якая выконвае задачу прадаўжэння роду чалавечага і выхавання дзяцей. Таму сямейныя каштоўнасці ў іх традыцыйным разуменні - гэта адзін з фундаментаў, на якім трымаецца дзяржава".