Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.05.2021

У Баранавічах увекавечаць памяць лётчыкаў Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенкі

21 мая, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. У Баранавічах увекавечаць памяць маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі, якія загінулі пры крушэнні ваеннага самалёта, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня гарвыканкама Юрый Грамакоўскі. "У Баранавічах будуць помніць афіцэраў, мужчын, якія пры крушэнні самалёта цаной сваіх жыццяў не дапусцілі іншых чалавечых ахвяр. Прынята рашэнне, што ў гонар доблеснага ўчынку будзе ўвекавечана памяць загінулых лётчыкаў. Гэта будзе зроблена адназначна. Адзінае, прапрацуем пытанне, у якім выглядзе ўвасобіць задуманае", - сказаў Юрый Грамакоўскі. У Баранавічах помняць і пра подзвіг першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата, які служыў на 61-й авіябазе. У яго гонар уладкавалі сквер. Таксама гараджане не забываюць подзвіг мясцовых лётчыкаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча, якія загінулі 30 жніўня 2009 года ў час авіяшоу ў Польшчы. Пілоты ўзнагароджаны ордэнамі "За асабістую мужнасць". У час вучэбна-трэніровачнага палёту пад Баранавічамі 19 мая пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Загінуў экіпаж - камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-й ШАБ маёр Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык і лётчык звяна вучэбна-баявой эскадрыллі на Як-130 116-й ШАБ лейтэнант Мікіта Барысавіч Куканенка. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за мінуту. У гэтых умовах неймавернымі намаганнямі на вышыні каля 50 м экіпажу ўдалося стабілізаваць напрамак палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку, якая была за межамі жылых пабудоў.-0- Фота Леаніда Шчаглова