Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.09.2023

У Беларусі накапалі больш за 180 тыс. тон бульбы

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі накапалі больш за 180 тыс. т бульбы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У Беларусі на 14 верасня намалочана 7152,7 тыс. т збожжа, уключаючы рапс. З іх - 6163,4 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 989,3 тыс. т рапсу. Уборка кукурузы на зерне вядзецца ў чатырох абласцях рэспублікі: Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай. Убрана 4,92 тыс. га, намалочана 35,5 тыс. т, ураджайнасць 72,2 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы 6923,6 тыс. т. Прадаўжаецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 31,1 тыс. т (ураджайнасць 15,1 ц/га), проса намалочана 15,2 тыс. т (ураджайнасць 19,7 ц/га). Нарыхтавана льнотрасты 93,1 тыс. т. Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 79,1 працэнта да скошаных плошчаў. Гаспадаркі ўбіраюць бульбу: накапана 182,1 тыс. т, ураджайнасць 358 ц/га. Вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 452,2 тыс. т, ураджайнасць 444,8 ц/га.