09.08.2021
        
        У Беларусі намалочана больш за 4,1 млн т збожжа новага ўраджаю
 6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана больш за 4,1 млн т збожжа новага ўраджаю. Мінская вобласць намалаціла больш за 1 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 
  
 Паводле даных міністэрства, на раніцу 6 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,2 млн га, што складае 59,3 працэнта запланаваных плошчаў. 
  
 Намалочана 4103,4 тыс. т збожжа. Па намалоце па-ранейшаму лідзіруе Мінская вобласць, якая намалаціла ўжо больш за 1 млн т (1011,6 тыс. т), на другім месцы Брэсцкая вобласць - тут атрымана 885,2 тыс. т. У Гродзенскай вобласці намалочана 598,2 тыс. т, у Магілёўскай - 569,3 тыс. т, у Гомельскай - 520,9 тыс. т, у Віцебскай - 518,3 тыс. т.