Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.11.2023

У Беларусі намалочана больш за 9 млн тон збожжа з улікам рапсу

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана больш за 9 млн тон збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. У Беларусі на 31 кастрычніка ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 9096,2 тыс. т збожжа з улікам рапсу. Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях краіны: убрана 201,9 тыс. га, а намалочана 1668,6 тыс. т з ураджайнасцю 82,7 ц/га. Сабрана 22 400,0 тыс. т зялёнай масы кукурузы. Прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў: накапана 3734,3 тыс. т з ураджайнасцю 472,0, ц/га. Агародніна ўбрана на 5,04 тыс. га плошчаў, усяго яе сабрана 150,6 тыс. т.