Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.04.2021

У Беларусі плануецца рэалізаваць 15 навукова-тэхнічных праграм за 2021-2025 гады

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў пералікі дзяржаўных і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм на 2021-2025 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 173 ад 26 сакавіка 2021 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. У пералік уключана 14 дзяржаўных праграм. Сярод іх - "Лічбавыя тэхналогіі і рабатызаваныя комплексы", "Перспектыўныя хімічныя і біялагічныя тэхналогіі", "Зялёныя тэхналогіі рэсурсакарыстання і экабяспекі", "Інтэлектуальнае прыборабудаванне", "Інавацыйнае машынабудаванне і машынабудаўнічыя тэхналогіі", "Індустрыя мікра- і нанаэлектронікі", "Інавацыйныя матэрыялы і тэхналогіі", "Нацыянальныя эталоны і высокатэхналагічнае даследчае абсталяванне", "Інавацыйныя аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі". Асобныя праграмы прысвечаны навуковаму забеспячэнню якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг, распрацоўцы фармацэўтычных субстанцый і лекавых сродкаў, тэхналогіям папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, кібербяспецы, абараназдольнасці краіны. Таксама ў спісе адна рэгіянальная навукова-тэхнічная праграма - "Інавацыйнае развіццё Брэсцкай вобласці". Яна прадугледжвае развіццё і ўкараненне інавацыйных тэхналогій і распрацовак у рэальны сектар эканомікі рэгіёна і накіравана на павышэнне яго канкурэнтаздольнасці. Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.