Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
15.03.2021

У Беларусі створаны ўмовы для развіцця маладзёжнай навукі і інавацыйнага бізнесу - Шумілін

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця маладзёжнага навуковага руху і інавацыйнага прадпрымальніцтва. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін у час сустрэчы з аспірантамі, магістрантамі, гімназістамі і выкладчыкамі ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці - Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна і гімназіі нумар 51 Гомеля, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ. На сустрэчы абмяркоўваліся апошнія дасягненні айчыннай і сусветнай навукі, перспектыўныя напрамкі профільнай адукацыі, развіццё даследчай і інавацыйнай дзейнасці ў студэнцкай і навучэнскай моладзі, пытанні падтрымкі таленавітых маладых людзей. "Ініцыятыўная і таленавітая моладзь, якая хоча стварыць нешта новае і ўнікальнае для Беларусі, на карысць краіны, будзе заўсёды падтрымана нашай дзяржавай. Вы наш галоўны прыярытэт. Сёння для развіцця маладзёжнага навуковага руху і інавацыйнага прадпрымальніцтва створаны ўсе ўмовы: у ВНУ працуюць навукова-даследчыя лабараторыі, дынамічна развіваецца сетка суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у прыватнасці тэхнапаркі, дзе кожны можа рэалізаваць свой асабісты праект - ад ідэі да камерцыялізацыі", - сказаў Аляксандр Шумілін. Штогод распараджэннем Прэзідэнта ўстанаўліваюцца да 100 стыпендый таленавітым маладым вучоным, якія выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя таго, ДКНТ кожны год праводзіць рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў, які садзейнічае выяўленню і падтрымцы маладых таленавітых спецыялістаў. "Конкурс праводзіцца для рэалізацыі перспектыўных праектаў і камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. За апошнія гады нам удалося аб'яднаць моладзь і актывізаваць яе інавацыйную дзейнасць. Сабраны лепшыя праекты і распрацоўкі, якія могуць прынесці карысць нашай краіне", - падкрэсліў старшыня ДКНТ.