Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.06.2024

У Беларусі ў студзені-маі пабудавалі 12,7 тыс. новых кватэр

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені - маі 2024 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,7 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1225,3 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 383,1 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 31,3 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі, пабудавана 246,4 тыс. кв.м. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 457,4 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 37,3 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы.