13.10.2022
        
        У Беларусі ўстаноўлена абмежаванне на продаж частак тушкі птушкі магазіннага разбірання
 12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлена абмежаванне на продаж частак тушкі птушкі, за выключэннем вырабленых мясаперапрацоўчымі, сельскагаспадарчымі і птушкагадоўчымі арганізацыямі. Для забеспячэння спажывецкага рынку тушкай птушкі і задавальнення пакупніцкага попыту прынята адпаведная пастанова Саўміна, якая была афіцыйна апублікавана сёння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада. 
  
 Пастановай забараняецца продаж у гандлёвых аб'ектах свежых, ахалоджаных або замарожаных частак тушкі птушкі (уключаючы паўтушку, чвэртку пярэднюю і заднюю, грудку, філе, кумпячок, галёнку, бядро, крыло, спінку), за выключэннем вырабленых мясаперапрацоўчымі, птушкагадоўчымі і сельскагаспадарчымі арганізацыямі. 
  
 У адпаведнасці з названым абмежаваннем у гандлёвых аб'ектах забараняецца продаж частак тушкі птушкі, разбіранне якой ажыццяўлялася ў тым ліку ў аб'ектах грамадскага харчавання, уключаючы нарыхтоўчыя аб'екты (цэхі). 
  
 Разам з тым забарона не распаўсюджваецца на продаж паўфабрыкатаў у выглядзе частак тушкі, гатовых для непасрэднага ўжывання і (або) пасля папярэдняй апрацоўкі (папярэдне адвараных, прыгатаваных у масле, соусе (марынадзе, расоле) або з іншымі інгрэдыентамі, сушаных, салёных, вэнджаных або ў іншым падобным выглядзе). 
  
 Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.