Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.07.2024

У Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш за 4,4 млн тон збожжа

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш за 4,4 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 27 ліпеня, намалочана збожжа з улікам рапсу 4,463 млн т, з іх 3,451 млн т збожжавых і зернебабовых культур, больш за 1,012 млн т азімага рапсу. Уборку азімага рапсу завяршылі гаспадаркі Гомельскай і Брэсцкай абласцей. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць намалаціла 1,151 млн т, Брэсцкая - 1,075 млн т, Гродзенская - 992,1 тыс. т, Гомельская - 494,4 тыс. т, Магілёўская - 454 тыс. т, Віцебская - 296,4 тыс. т. Прадаўжаецца ўборка такіх культур, як яравы ячмень - 73 працэнты ад плана, азімае жыта - 59,5 працэнта, пшаніца - 44 працэнты, трыцікале - 34 працэнты, зернебабовыя - 29 працэнтаў, авёс - 33 працэнты. На палях краіны завершана ўборка азімага ячменю. Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 29,7 тыс. га - 66,5 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Саломы, пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур, убрана на 44,6 працэнта да скошаных плошчаў. Прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3,381 млн т кармавых адзінак (34,4 працэнта да плана). Што на адну ўмоўную галаву жывёлы складае 11,24 ц к.адз. (+2,32 ц к.адз. да ўзроўню 2023 года). Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,9 млн т (89,1 працэнта да нарыхтаванага) арганічных угнаенняў, унесена 2,10 млн т (15,7 працэнта да нарыхтаванага).