Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.10.2022

У гаспадарках Беларусі цукровыя буракі ўбралі на больш як 70 працэнтах плошчаў

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гаспадарках Беларусі цукровыя буракі ўбралі на 71,4 працэнта плошчаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны на 2,290 млн га, што складае 93,8 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 97,3 працэнта плошчаў (388,6 тыс. га), Віцебскай - 99,3 працэнта (355,5 тыс. га), Гомельскай - 92,9 працэнта (372,3 тыс. га), Гродзенскай - 94,4 працэнта (335 тыс. га), Мінскай - 91,1 працэнта (490,6 тыс. га), Магілёўскай - 89,4 працэнта (348,6 тыс. га). Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 8,867 млн т збожжа. Кукурузу на зерне ўбралі з 122 тыс. га (44,8 працэнта), намалацілі 854,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 70 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёны корм убралі з 867,7 тыс. га, або 90,5 працэнта ад запланаванай плошчы. Бульбу ўбралі з 25 тыс. га плошчаў, або 96,1 працэнта. Іншая агародніна ўбрана з 4,79 тыс. га плошчаў - гэта 71,2 працэнта ад плана.