Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.05.2024

"У Польшчы я не магу свабодна выказвацца". Чаму польскі суддзя падаў у адстаўку і звярнуўся да Лукашэнкі за абаронай

Сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА польскі суддзя Томаш Шміт падпісаў заяву аб адстаўцы і папрасіў абароны ў кіраўніцтва Беларусі. Суддзя быў вымушаны пакінуць Польшчу з-за  пагроз і праследавання. Прычына - нязгода з палітыкай афіцыйнай Варшавы і дзеяннямі польскіх палітыкаў. На прэс-канферэнцыі Томаш Шміт падрабязна расказаў, чым матывавана гэта рашэнне, чаму ён прыехаў менавіта ў Беларусь і якімі інтарэсамі польскія ўлады кіруюцца, прымаючы тыя ці іншыя рашэнні. "Злучаныя Штаты жадаюць уцягнуць Польшчу ў вайну" Прыезд Томаша Шміта ў Беларусь - гэта выказванне нязгоды з палітыкай польскага кіраўніцтва адносна Беларусі і Расіі. Гэта адзіны спосаб свабодна выказацца і апісаць сітуацыю, якая склалася ў Польшчы. "Дзякуючы таму, што я тут, я магу спакойна выказацца. Сітуацыя такая, што Злучаныя Штаты жадаюць уцягнуць Польшчу ў вайну, зрабіць яе непасрэднай удзельніцай узброенага канфлікту. Каб гэтаму процістаяць, я павінен гаварыць пра гэта, але ў Польшчы я не магу гэтага зрабіць", - расказаў Томаш Шміт. Польскія палітыкі павінны вельмі сур'ёзна задумацца і аднавіць дыялог з Прэзідэнтам Беларусі, а таксама з Расіяй, упэўнены польскі суддзя. "Мы сустракаемся ў Мінску, таму што я хачу аддаць даніну павагі Прэзідэнту Лукашэнку за захаванне міру і спакою. Можна ўспомніць хоць бы пагадненні Мінск-1 і Мінск-2. Калі б урад Украіны прытрымліваўся гэтых пагадненняў, вайны не было б. Трэба таксама падкрэсліць дзеянні Прэзідэнта (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) у напрамку стабілізацыі абстаноўкі ў нашым рэгіёне", - дадаў Томаш Шміт. "Адстаўка з пасады суддзі - гэта выказванне пратэсту супраць несправядлівай палітыкі ўлады Польшчы адносна Беларусі і Расіі" Пасля гэтага Томаш Шміт зачыў журналістам заяву аб адстаўцы з пасады суддзі і падпісаў яе. "Я падаю заяву аб адстаўцы з пасады суддзі ваяводскага адміністрацыйнага суда. З неадкладным уступленнем у сілу. На працягу ўсяго свайго прафесійнага жыцця я быў суддзёй. Адстаўка з пасады суддзі - гэта выказванне пратэсту супраць несправядлівай і несумленнай палітыкі, якую праводзяць улады Польшчы ў адносінах да Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі", - зачытаў заяву паляк. Гэты ўчынак таксама стаў выказваннем пратэсту супраць дзеянняў, якія накіраваны на ўцягненне Польшчы непасрэдна ва ўзброены канфлікт з Беларуссю і Расіяй. Гэта таксама заклік да польскіх улад аб нармалізацыі добрасуседскіх адносін з Мінскам і Масквой. "Калі я хачу жыць, вяртанне для мяне з'яўляецца немагчымым" Паводле слоў Томаша Шміта, вяртанне ў Польшчу пагражае яму турмой. "У нас бывае так, што людзі могуць знаходзіцца пад арыштам шэсць месяцаў і больш без вынясення прыгавору. Улічваючы характар маёй работы, той факт, што я меў доступ да сакрэтных дакументаў, (для польскіх улад. - Заўвага БЕЛТА) не будзе праблемай сфабрыкаваць дакументы і абвінаваціць мяне ў шпіянажы на карысць Беларусі, Расіі або нават Кітая", - упэўнены паляк. Томаш Шміт лічыць, што цяпер ён можа стаць цэллю для амерыканскіх, брытанскіх і польскіх спецслужбаў. "Гэта можа быць аўтакатастрофа, "самазабойства". Калі я хачу жыць, вяртанне для меня з'яўляецца немагчымым", - падкрэсліў ён. Затым Томаш Шміт звярнуўся да Прэзідэнта Беларусі: "Я вельмі прашу прабачэння за маю смеласць, але дазволю сабе папрасіць апеку, ахову Прэзідэнта і ў цэлым Беларусі". Беларусь - гэта краіна, у якой можна спакойна жыць,  краіна, у якой ёсць вялікі патэнцыял, дадаў паляк. "Тут вельмі мудры кіраўнік. Я думаю, што беларусы нават часта не ўсведамляюць, якія ў іх вялікія магчымасці для развіцця", - лічыць Томаш Шміт. "Спачатку тут спрабавалі арганізаваць Майдан - але гэтага не атрымалася. Паспрабавалі знішчыць Беларусь з эканамічнага боку цераз розныя санкцыі. Гэта тасама не ўдалося. У Беларусі вялікі патэнцыял для будучага", - упэўнены паляк. "Беларусь - адкрытая і дружалюбная краіна" Томаш Шміт звярнуў увагу журналістаў на той факт, што ў Польшчы ўстаноўлена інфармацыйная блакада, таму палякам цяжка даведацца, што сапраўды адбываецца ў Беларусі і Расіі. Адзіны спосаб атрымаць інфармацыю - карыстацца Telegram, які там пакуль не заблакіраваны. Паляк выказаў меркаванне, што Беларусь гэта адкрытая і дружалюбная краіна, дзе жывуць дружалюбныя людзі. "Людзі вельмі дружалюбна ставяцца да іншаземцаў. Калі людзі даведваюцца, што я з Польшчы, то з гэтым няма ніякіх праблем, да гэтага ставяцца нармальна. Я хацеў бы запрасіць сваіх землякоў, жыхароў прыбалтыйскіх краін сюды. Прыязджайце ў Беларусь, параўнайце тое, што піша ваша прэса, з тым, як тут на самай справе ідуць справы", - падкрэсліў Томаш Шміт. Паляк дадаў, што таксама ніколі не адчуваў з боку простых палякаў негатыўных адносін да Беларусі і Расіі. "На самай справе няма ніякіх праблем, каб мы разам супрацоўнічалі, наведвалі адзін аднаго", - адзначыў Томаш Шміт. "Напэўна ў Польшчы з мяне зробяць або шпіёна, або наркамана" Томаш Шміт канстатаваў, што добра разумее, як працуюць медыя на Захадзе, і ў прыватнасці ў Польшчы. "Напэўна з мяне зробяць альбо шпіёна, альбо наркамана. Выставяць мяне чалавекам, у якога ёсць даўгі, які кінуў жонку. Няхай паспрабуюць. Я гатовы да гэтага. Спадзяюся, тут вы даведаецеся, які я на самай справе", - сказаў паляк. Акрамя таго, ён выказаўся, як ўладкавана заходняя "дэмакратыя". "Сярод маіх знаёмых многія падзяляюць маю думку, але, зразумела, публічна аб гэтым ніхто гаварыць не можа, - адзначыў Томаш Шміт. - Мы, нават абмяркоўваючы тэмы, выключаем тэлефоны. Ёсць шмат шпіёнскіх сістэм. І некаторыя карыстаюцца тым, што без дазволу суда падслухоўваюць размовы". Адказваючы на пытанне аб сваіх далейшых планах, паляк расказаў, што для пачатку хацеў бы крыху адпачыць. "Далей, калі ў мяне будзе такая магчымасць, я хацеў бы расказаць у дэталях пра заходнюю палітыку. Акрамя таго, я хацеў бы паказаць Беларусь такой, якой яе бачу я як іншаземец. Гэта вельмі дружалюбная краіна", - рэзюмаваў Томаш Шміт. БЕЛТА.-0- Фота Максіма Гучака