Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.11.2021

У Савеце Рэспублікі абмеркавалі сітуацыю з мігрантамі на граніцы

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылося пасяджэнне членаў прэзідыума Савета Рэспублікі і прадстаўнікоў пярвічнай арганізацыі ГА "БСЖ" сакратарыята Савета Рэспублікі. У цэнтры ўвагі была сітуацыя з мігрантамі, што склалася каля заходніх граніц нашай краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента. Удзельнікі пасяджэння адзначылі, што па гэтым пытанні мусіруецца вялізная колькасць фэйкаў і чутак, якія не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю. На самай справе, як неаднаразова падкрэсліваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, мігранты імкнуцца не ў Беларусь. "Яны бягуць ад вайны, галечы, голаду і хвароб, якія захліснулі іх краіны. Для мігрантаў наша тэрыторыя - шлях у Еўрасаюз, як яны лічаць, да лепшага жыцця. У час пасяджэння выказана занепакоенасць паводзінамі польскіх улад, якія дапускаюць факты дыскрымінацыі ў адносінах да мігрантаў, уключаючы прымяненне слёзатачывага газу і іншых спецсродкаў, запалохванне зброяй і сабакамі. Мінулую ноч мігранты правялі ў невыносных умовах - наўмысна накіраваныя з польскага боку ўспышкі яркіх пражэктараў і гучныя шумы пазбаўлялі людзей спакою і магчымасці адпачынку", - адзначылі ў Савеце Рэспублікі. На гэты момант, паводле папярэдніх даных, каля польскіх граніц знаходзіцца каля 500 дзяцей. Цяпер яны абмежаваны ў элементарных патрэбах - пітной вадзе, прадуктах харчавання. З улікам змянення ўмоў надвор'я існуе рэальная пагроза не толькі іх здароўю, але і жыццю. Удзельнікі пасяджэння выказалі абурэнне адносна ігнаравання сітуацыі Еўрапейскім саюзам, які традыцыйна пазіцыянуе сябе як галоўны праваднік правоў чалавека і змагар за ліберальныя каштоўнасці. Разам з тым аб'ектыўныя каментарыі ад імя Еўрасаюза па сутнасці сітуацыі пакуль адсутнічаюць. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адзначыла, што "беларусы як ніхто ведаюць цану міру і бяспецы. Тэрыторыя нашай краіны неаднаразова станавілася арэнай узброеных сутыкненняў, развязаных не намі і не па нашай віне. Таму мы заўсёды востра перажываем несправядлівасць, абыякавасць да чалавечай бяды і таптанне ўсяго, што называецца чалавечнасцю. Мы не можам маўчаць і заставацца ўбаку. Бо, на жаль, у выніку такой "палітыкі" рэальна пакутуюць простыя людзі". Ужо сёння дэлегацыя ад Савета Рэспублікі і пярвічнай арганізацыі ГА "БСЖ" выедзе на прыгранічную тэрыторыю для непасрэднага вывучэння сітуацыі і аказання гуманітарнай дапамогі пры неабходнасці. Па выніках будуць выпрацаваны і прыняты адпаведныя меры.