Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.07.2024

Удзельнік аперацыі "Баграціён": з першага дня наступлення была ўпэўненасць у нашай Перамозе

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнік беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" Фёдар Фешчанка расказаў журналістам, што з першага дня аперацыі была ўпэўненасць у нашай Перамозе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Я быў старшым сяржантам, але ўжо даволі вопытным. Як мы ўспрынялі аперацыю "Баграціён"? Быў стан упэўненасці ў нашай Перамозе. Мы ведалі, што гэта наступальная аперацыя. Перыяд абароны краіны, перыяд адчування, што ты не перамагаеш, а адбіваешся, ужо мінуў. Кульмінацыйным момантам, вядома, была Курская дуга. Я памятаю Сталінградскую бітву, паражэнне нямецкіх дывізій пад Масквой. Гэта былі лёсавызначальныя, але ўсё ж лакальныя аперацыі. А "Баграціён" - гэта ўжо была наступальная. Я думаў, што фашысты будуць адступаць, а мы іх - даганяць. Але дзе там. Упарта, жорстка яны супраціўляліся, таму што адчувалі ўчыненае і ведалі, што кара будзе. І яна была", - расказаў Фёдар Фешчанка. Паводле яго слоў, ён уражаны нашымі палкаводцамі. "Камандуючым майго фронту быў Чарняхоўскі. Вы ведаеце, на высокім узроўні ваеннага прафесіяналізму мы ажыццяўлялі гэту аперацыю. Уяўляеце, за тыдзень быў вызвалены Віцебск, фарсіравана Заходняя Дзвіна, вызвалена Орша і іншыя гарады. Гэта за тыдзень! Бо аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года, а ўжо да 30 чэрвеня Барысаў быў вызвалены. Наш фронт вызваляў яго. І пасля гэтага дарога была адкрыта ўжо ў логава - на Берлін, - адзначыў ветэран. - І ў жніўні Беларусь была вызвалена. Вось што значыць аперацыя "Баграціён". Напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, якая прайшла ў фармаце чаяпіцця. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дэпутаты пастаянных камісій па працы і сацыяльных пытаннях і па нацыянальнай бяспецы. Правядзенне гэтай сустрэчы дало старт ініцыяванай дэпутатамі акцыі па ўшаноўванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, правядзенне якой плануецца ў рамках работы дэпутацкага корпуса ў акругах з 1 па 5 ліпеня.