Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.02.2021

Урад зацвердзіў дзяржпраграму па ахове навакольнага асяроддзя да 2025 года

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў дзяржаўную праграму "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў" на 2021-2025 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 лютага 2021 года нумар 99, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. "Беларусі ўдалося захаваць унікальнае для паўнацэннага і разнастайнага жыцця людзей навакольнае прыроднае асяроддзе. У сусветным рэйтынгу па індэксе экалагічнай эфектыўнасці Беларусь займае 49-ю пазіцыю са 180 краін", - гаворыцца ў дакуменце. Праграма накіравана на забеспячэнне экалагічна спрыяльных умоў для жыццядзейнасці грамадзян, аховы навакольнага асяроддзя, захаванне і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. У яе ўключаны шэсць падпраграм, у тым ліку па гідраметэаралогіі, абыходжанні са стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі, захаванні біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, маніторынгу і ахове навакольнага асяроддзя, а таксама "Нетры Беларусі". Сярод задач на пяцігодку - нарошчванне мінеральна-сыравіннай базы, укараненне сучасных тэхналогій гідраметэаралагічных назіранняў, змякчэнне ўздзеяння на клімат і адаптацыя да яго змяненняў, захаванне і аднаўленне экалагічных сістэм, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. У планах вывучэнне падземнай гідрасферы, пошук і разведка прэсных і мінеральных падземных вод для забеспячэння патрэбнасцей насельніцтва, удасканаленне сістэмы кіравання гідраметэаралагічнай дзейнасцю і сістэмай менеджменту якасці, павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў. Таксама дзяржпраграмай прадугледжана распрацоўка планаў кіравання басейнамі рэк Нёман і Заходняя Дзвіна, вядзенне рэестра асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Беларусі. Для фінансавання мерапрыемстваў праграмы неабходны сродкі ў памеры большым за Br385 млн. Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.