Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.09.2021

Задача нумар адзін - пасеяць азімыя на працягу тыдня. Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка Мінсельгасхарча

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцай 24 верасня заслухаў падрабязны даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко аб сітуацыі, якая складваецца ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У ліку асноўных абмеркаваных праблемных пытанняў - сяўба азімых культур, якая зацягнулася, і запаволенне тэмпаў уборкі ўраджаю бульбы, у некаторых раёнах - цукровых буракоў, а таксама кукурузы на сілас. Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў. У прыватнасці, ураду, кіраўніку Мінсельгасхарча сумесна з губернатарамі - актывізаваць сельскагаспадарчыя работы і, калі магчыма, весці сяўбу азімых у тым ліку да позняга вечара, а дзе ёсць магчымасць, і ноччу. Задача нумар адзін - пасеяць азімыя на працягу тыдня. Таксама міністру і ўраду даручана праз тыдзень арганізаваць нараду ў кіраўніка дзяржавы з дакладам аб канкрэтных выніках праведзенай работы.