Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.01.2022

Замежным дыпламатам растлумачылі сутнасць прапанаваных змяненняў у Канстытуцыю Беларусі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў адбылася сустрэча з кіраўнікамі замежных дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, прысвечаная працэсу ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 замежных дыпламатаў. "Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы падкрэсліў важнасць канстытуцыйных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне, і іх значнасць для эвалюцыйнага шляху развіцця беларускага грамадства", - расказалі ў прэс-службе ведамства. Асноўнымі спікерамі сталі намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, член Канстытуцыйнай камісіі Наталля Карповіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў, а таксама дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Мацельскі. "Гасцям мерапрыемства ў адкрытым ключы была прадстаўлена падрабязная інфармацыя аб прапанаваных змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, аб ходзе ўсенароднага абмеркавання паправак, прычынах і мэтах іх унясення. У рамках актыўнага абмену думкамі ад удзельнікаў сустрэчы паступілі шматлікія пытанні, на якія экспертамі ў ходзе зацікаўленай дыскусіі былі дадзены адказы і растлумачэнні", - адзначылі ў міністэрстве.