Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.06.2021

Завяршыліся гідравыпрабаванні першага і другога контураў другога энергаблока БелАЭС

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршыліся гідравыпрабаванні першага і другога контураў другога энергаблока БелАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі. "У адпаведнасці з праграмай этапу перадпускавых наладачных работ, на другім энергаблоку БелАЭС паспяхова завершаны гідраўлічныя выпрабаванні і цыркуляцыйная прамыўка трубаправодаў і абсталявання першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі. Гэты тэхналагічны працэс праходзіў пры поўнай загрузцы рэактара імітатарамі цеплавыдзяляльных зборак. Гідравыпрабаванні пацвердзілі трываласць першага і другога контураў энергаблока, у тым ліку якасць вырабу і мантажу абсталявання і трубаправодаў", - расказалі ў прэс-службе. Наступным этапам пусканаладачных работ стане гарачая абкатка рэактарнай устаноўкі, задача якой - пацвердзіць працаздольнасць асноўнага і дапаможнага абсталявання рэактара на рабочых параметрах.