Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.03.2024

Жаночая душа - гэта дзіўны свет любові. Лукашэнка павіншаваў жанчын з 8 Сакавіка

8 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Жаночая душа - гэта дзіўны свет любові, у якім прыродныя хараство і абаянне спалучаюцца са стваральнай энергіяй мацярынскіх пачуццяў, пяшчотным клопатам і працавітасцю, - гаворыцца ў віншаванні. - Не шкадуючы часу і сіл, вы прысвячаеце сябе блізкім і выбранай справе, напаўняеце жыццё яркімі эмоцыямі, светлымі надзеямі, утульнасцю і гармоніяй. Побач з вамі мы, мужчыны, адчуваем упэўненасць у сваіх сілах, адказнасць за мірную будучыню дзяцей і лёс роднай Беларусі". Кіраўнік дзяржавы адрасаваў жанчынам словы глыбокай удзячнасці за адданасць краіне і ўклад ва ўмацаванне адзінства і стабільнасці ў грамадстве. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім суайчынніцам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах: "Няхай прыемная атмасфера свята падорыць цудоўны настрой і здзяйсненне запаветных жаданняў. Будзьце шчаслівыя". Віншаванне Прэзідэнта Беларусі суайчынніцам з Днём жанчын Дарагія суайчынніцы! З асаблівай цеплынёй шчыра віншую вас з Днём жанчын - пяшчотным вясеннім святам. Жаночая душа - гэта дзіўны свет любові, у якім прыродныя хараство і абаянне спалучаюцца са стваральнай энергіяй мацярынскіх пачуццяў, пяшчотным клопатам і працавітасцю. Не шкадуючы часу і сіл, вы прысвячаеце сябе блізкім і выбранай справе, напаўняеце жыццё яркімі эмоцыямі, светлымі надзеямі, утульнасцю і гармоніяй. Побач з вамі мы, мужчыны, адчуваем упэўненасць у сваіх сілах, адказнасць за мірную будучыню дзяцей і лёс роднай Беларусі. Нашы дарагія і любімыя, прыміце словы глыбокай удзячнасці за адданасць краіне і ўклад ва ўмацаванне адзінства і стабільнасці ў грамадстве. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах. Няхай прыемная атмасфера свята падорыць цудоўны настрой і здзяйсненне запаветных жаданняў. Будзьце шчаслівыя.   Аляксандр Лукашэнка 8 сакавіка 2024 года.