Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.10.2022

Жылін: рэгіянальная групоўка войскаў выконвае выключна абарончыя задачы

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разгорнутая на тэрыторыі нашай краіны сумесная групоўка войскаў Расіі і Беларусі выконвае выключна абарончыя задачы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў кіраўнік расійскага Цэнтра вывучэння грамадскіх прыкладных праблем, ваенны эксперт Аляксандр Жылін. Першачарговая задача сумеснай групоўкі заключаецца ў парыраванні ваенных пагроз з боку іншых дзяржаў. У тым ліку Польшчы, а таксама краін НАТА. Разгортванне беларускіх злучэнняў адбываецца ў адказ на дзеянні апанентаў нашай краіны, аднак мае выключна абарончы характар. "Беларусь займае дастаткова прагматычную пазіцыю ў існуючым канфлікце. Ваш Прэзідэнт цудоўна разумее ўсе рызыкі таго ці іншага рашэння. Тое, што было зроблена за апошні час, у прыватнасці ўмацаванне абараназдольнасці вашай дзяржавы па перыметры дзяржаўных граніц. Сістэма абароны выбудавана комплексна, войскі не здымаюцца з пэўнага напрамку і не перакідваюцца на іншыя", - адзначыў субяседнік. Аляксандр Жылін таксама выказаў меркаванне, што ўладам Беларусі ўдалося самае галоўнае - пазбегнуць уцягвання краіны ў гарачую фазу канфлікту. "Вашага Прэзідэнта можна крытыкаваць, не крытыкаваць за тыя ці іншыя рашэнні. Але яго першачарговая задача - захаваць краіну, не ўцягнуць краіну ў гарачую фазу канфлікту з кім бы там ні было. І гэта сумесна з абаронным ведамствам вашай краіне паспяхова ўдаецца", - рэзюмаваў Аляксандр Жылін.